Брытанская Індыя ў Першай сусветнай вайне
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брытанская Індыя ўступіла ў Першую сусветную вайну адначасова з Вялікабрытаніяй, якая абвясціла вайну Германіі 4 жніўня 1914 года. Індыйскія войскі ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях у Еўропе, Міжземнамор'е, Афрыцы і на Блізкім Усходзе. У ходзе вайны ў Індыі было мабілізавана 1 440 437 чалавек, каля 1 000 000 індыйскіх вайскоўцаў былі адпраўленыя за межы Брытанскай Індыі, з якіх 64 449 ваеннаслужачых загінулі[1], 128 000 чалавек былі параненыя і 11 264 чалавек трапілі ў палон.
Індыйская армія ваявала супраць германскіх войскаў на Заходнім фронце, ва Ўсходняй Афрыцы. Таксама індыйскія войскі прымалі актыўны ўдзел у баявых дзеяннях у Егіпце і Месапатаміі супраць войскаў Асманскай імперыі[2]. У 1914 годзе армія Брытанскай Індыі была самай шматлікай добраахвотнай арміяй у свеце (240 000 ваеннаслужачых).