From Wikipedia, the free encyclopedia
Брушына (лац.: peritoneum) — тонкая напаўпразрыстая серозная абалонка, якая пакрывае ўнутраныя сценкі брушной поласці і паверхню ўнутраных органаў. Брушына мае гладкую бліскучую паверхню, утвораную двума лісткамі — вісцаральным (пакрывае органы) і парыетальным (прысценкавым), пераходзячымі адзін у аднаго з фарміраваннем замкнёнага мяшка — поласці брушыны (лац.: cavitas peritonei).
Брушына | |
---|---|
Анатамічная лакалізацыя | peritoneal cavity[d] |
Код NCI Thesaurus | C12770 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Поласць брушыны ўяўляе сабой сістэму запоўненых серозным змесцівам шчылінападобных прастораў, утвораных як паміж асобнымі ўчасткамі вісцаральнага лістка, так і паміж вісцаральным і парыетальным лістком. Лісткі брушыны ўтвараюць вылучаныя ўнутр зморшчыны, якія фармуюць брыжэйкі полых органаў, вялікі і малы сальнік.
Адрозніваюць органы, пакрытыя брушынай з усіх старон (інтраперытанеяльна), з трох старон (мезаперытанеяльна) і з адной стараны (экстраперытанеяльна). Пры гэтых сасуды і нервы, якія накіраваны да органаў брушной поласці з забрушынавай прасторы, не прабадаюць брушыну, а залягаюць у шчылінападобных прасторах між лісткамі брыжэйкі — дуплікатуры брушыны, якая злучае вісцэральную брушыну органа з парыетальнай.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.