![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/54/HK_Star_Bruce_Lee_16.jpg/640px-HK_Star_Bruce_Lee_16.jpg&w=640&q=50)
Брус Лі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Брус Лі (англ.: Bruce Lee; кітайскія імёны (дзіцячае) — Лі Сяолун (сяолун — «маленькі цмок» англ. Li Xiao Long кіт. 李小龙, (дарослае) — Лі Чжэньфань англ. Lee Jun Fan кіт. 李振藩,; 27 лістапада 1940, Сан-Францыска — 20 ліпеня 1973, Ганконг) — майстар усходніх адзінаборстваў, амерыканскі і ганконгскі кінаакцёр, а таксама кінарэжысёр, пастаноўшчык баявых сцэн, прадзюсар і сцэнарыст.
Брус Лі | |
---|---|
англ.: Bruce Lee кіт.: 李振藩і кіт.: 李小龍 | |
![]() | |
Імя пры нараджэнні | Лі Чжэньфань |
Дата нараджэння | 27 лістапада 1940(1940-11-27)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 ліпеня 1973(1973-07-20)[4][2][…] (32 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() ![]() |
Бацька | Лі Хойчэнь[d][7] |
Маці | Грэйс Хо[d] |
Жонка | Лінда Эмеры[d][8][9] |
Дзеці | Брэндан Лі[d] і Шэнан Лі[d] |
Адукацыя | |
Прафесія | кінарэжысёр, тэлеакцёр, кінаакцёр, пісьменнік, кінапрадзюсар, сцэнарыст, акцёр, майстар баявых мастацтваў, каскадзёр, stunt coordinator, рэжысёр |
Кар’ера | 1941—1973 |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000045 |
brucelee.com (англ.) | |
![]() |
Брус Лі здолеў развіць у сабе неверагодную хуткасць, каардынацыю і сілу. Здымацца ў кіно пачаў з дзяцінства, усяго зняўся ў 36 фільмах. Папулярызаваў усходнія баявыя мастацтвы ў заходніх краінах у другой палове XX стагоддзя. Стаў легендай у галіне баявых мастацтваў і выклікаў мноства пераймальнікаў у кіно і на тэлебачанні.
Вядомы перш за ўсё дзякуючы кунг-фу-баевікам — «Кулак лютасці», «Вялікаму босу», «Выхаду дракона» і апошняй сваёй ролі ў «Гульні смерці», у якой Лі выступіў адным з пастаноўшчыкаў і сааўтарам сцэнарыя.
Пра жыццё і творчасць Бруса Лі ў свеце было знята каля 30 фільмаў.