Браціслаўскі заапарк
From Wikipedia, the free encyclopedia
From Wikipedia, the free encyclopedia
Браціслаўскі заапарк (славацк.: Zoologická záhrada Bratislava) — заапарк у раёне Браціславы Карлава Вес, размешчаны ў лесе на схілах Малых Карпат.
Першыя прапановы пра стварэнне заапарка ў Браціславе датуюцца 1948 годам. У якасці месцаў прапанаваліся Браціслаўскі лесапарк і Млынская даліна, якую і абралі, хоць перш там планаваўся парк культуры[1]. Будаўніцтва заапарка пачалося ў 1959 годзе, а 9 мая 1960 года адбылося афіцыйнае адкрыццё. Спачатку заапарк размяшчаўся на плошчы каля 9 га, сёння плошча складае 96 га, якую ў 2006 годзе насялялі 1396 жывёл 174 відаў[2]. У 2006 годзе ў Браціслаўскім заапарку пабывала 203 тыс. наведвальнікаў[3].
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.