From Wikipedia, the free encyclopedia
Бо́гуміл Шве́ля, поўнае імя — Крысціян Богуміл(н.-луж.: Krystijan Bogumił Šwjela, ням.: Christian Gotthold Schwela, 5 верасня 1873 года, вёска Шорбус, каля Дрэбкаў, Германія — 20 мая 1948 года, Рудольштадт, Германія) — лютэранскі пастар, публіцыст, мовазнаўца, ніжнялужыцкі грамадскі дзеяч. Адзін з заснавальнікаў лужыцкай грамадскай культурніцкай арганізацыі Домавіна[3][4].
Богуміл Швеля | |
---|---|
н.-луж.: Bogumił Šwjela | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 5 верасня 1873[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 мая 1948[1] (74 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Бацька | Kito Šwjela[d] |
Дзеці | Siegfried Schwela[d] |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік, духоўнік |
Мова твораў | лужыцкія мовы |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся 5 верасня 1873 года ў вёсцы Шорбус каля горада Дрэбкаў ў сям'і лужыцкага грамадскага дзеяча Кіта Швелі. У 1896 годзе арганізаваў XXII моладзевы летнік-фестываль для лужыцкіх гімназістаў пад назвай «Схадзаванка». У 1898 годзе скончыў багаслоўскае навучанне ў лютэранскай семінарыі. З 1904 года стаў вікарыем у парафіі вёскі Вендзіш Котбускай царкоўнай правінцыі. Падчас сваёй службы лютэранскім пастарам рэгулярна прапаведаваў на ніжнялужыцкай мове. У 1908 годзе сышоў са службы ў прыходзе вёскі Вендзіш сувязі з тым, што царкоўныя ўлады сталі яму забараняць прапаведаваць на ніжнялужыцкай мове. Далей служыў вікарыем у вёсцы Вохазы. У 1913 годзе быў прызначаны пробашчам парафіі ў вёсцы Дзісен.
У 1906 г. і 1911 гадах выдаў падручнік ніжнялужыцкай мовы ў двух частках. У 1912 годзе быў адным з заснавальнікаў лужыцкай культурна-грамадскай арганізацыі Домавіна. У гэты ж час пісаў артыкулы ў лужыцкіх газетах «Pratyja» і «Nowy Casnik». Выдаў зборнік малітваў і спевы «Wosadnik» для лютэранскіх прыходаў. Заснаваў літаратурны часопіс «Serbska knigłownja», у якім друкаваліся творы лужыцкіх пісьменнікаў і паэтаў. У перыяд паміж двума сусветнымі войнамі працаваў над выданнем Нямецка-ніжнялужыцкага слоўніка, які быў выпушчаны ў 1930 годзе.
Пасля прыходу да ўлады нацыстаў у 1933 годзе ў Германіі пачаўся ціск на грамадскія арганізацыі і культурную дзейнасць славянскіх меншасцяў. У 1937 годзе была забаронена дзейнасць арганізацыі Домавіна. Богумілу Швеле было забаронена прапаведаваць на ніжнялужыцкай мове, пасля чаго ён быў вымушаны пакінуць сваю службу ў Дзісене і пераехаць у Рудольштадт. У гэты час ён таемным чынам супрацоўнічаў з паэткай Мінай Виткойц і журналістам Фрыцам Латке над захаваннем ніжнялужыцкай культуры і літаратуры.
У 1946 годзе працаваў над аднаўленнем ніжнялужыцкага філіяла арганізацыі Домавіна. З 1947 года быў рэдактарам газеты «Serbski Casnik».
Памёр 20 мая 1948 года ад інсульту на чыгуначнай станцыі Рудольштадта.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.