Блохі[1] , адз.л.: блыха (лац. Siphonaptera — стар.-грэч. Σίφων — помпа, ἄπτερον — бяскрылыя. сінонімы лац. Suctoria, лац. Aphaniptera) — атрад кровасмактальных насякомых з поўным ператварэннем, нярэдка з'яўляюцца пераносчыкамі розных узбуджальнікаў хвароб чалавека і жывёл. Блохі другасна бяскрылыя. Яны цалкам страцілі крылы ў працэсе прыстасавання да эктапаразітызму ў імагінальнай фазе. Блохі валодаюць вузкаспецыялізаваным ротавым апаратам, прызначаным для праколвання пакроваў гаспадара і насмоктвання крыві. Вядома больш 2380 відаў блох. Атрад ўключае больш за 200 родаў, якія аб'ядноўваюцца ў 15 сямействаў.
Хуткія факты Навуковая класіфікацыя, Міжнародная навуковая назва ...
Блохі |
|
Навуковая класіфікацыя |
---|
|
Міжнародная навуковая назва |
---|
Siphonaptera Latreille, 1825
|
Сямействы |
---|
- Ancistropsyllidae
- Ceratophyllidae
- Chimaeropsyllidae (Hypsophthalmidae)
- Coptopsyllidae
- Ischnopsyllidae
- Hystrichopsyllidae (Ctenopsyllidae)
- Leptopsyllidae (Amphipsyllidae, Dolichopsyllidae)
- Lycopsyllidae
- Macropsyllidae
- Malacopsyllidae
- Pulicidae
- Pygiopsyllidae
- Rhopalopsyllidae
- Stephanocircidae
- Stivaliidae
- Tungidae
- Vermipsyllidae
- Xiphiopsyllidae
|
|
Закрыць
Напісанне Блохі і Блыха ў адпаведнасці з Тлумачальным слоўнікам беларускай літаратурнай мовы. Мн.:БелЭн, 2002, С.90.