Бернскі ўніверсітэт
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бернскі ўніверсітэт (ням.: Universität Bern) — навучальная ўстанова ў сталіцы Швейцарыі Берне. Заснаваны ў 1834 годзе. Агульная колькасць студэнтаў: каля 13000, колькасць факультэтаў: 8.
Хуткія факты Бернскі ўніверсітэт, Арыгінальная назва ...
Бернскі ўніверсітэт | |
---|---|
ням.: Universität Bern | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität Bern |
Заснаваны | 1834 |
Рэктар | праф. Урс Вюрглер |
Студэнты | 13000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Берн, Швейцарыя |
Сайт | unibe.ch |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Універсітэт фінансуецца і кіруецца ўладамі кантона Берн. Рэйтынг, апублікаваны ў часопісе «Times Higher Education» (2007 год), ставіць Бернскі ўніверсітэт на 7-е месца ў Швейцарыі і 214-е месца ў свеце. Акадэмічны рэйтынг універсітэтаў свету дае блізкія ацэнкі: 6-е месца ў Швейцарыі, 57-80-е месца ў Еўропе, 151-202-е месца ў свеце.