From Wikipedia, the free encyclopedia
Берлінскі ўніверсітэт мастацтваў (ням.: Universität der Künste Berlin) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта i з сядзібай у горадзе Берлін.
Берлінскі ўніверсітэт мастацтваў | |
---|---|
ням.: Universität der Künste Berlin | |
Арыгінальная назва | ням.: Universität der Künste Berlin |
Міжнародная назва | англ.: Berlin University of the Arts |
Заснаваны | 1696 |
Рэктар | Norbert Palz[d] |
Студэнты | 4 201[1] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Берлін |
Сайт | udk-berlin.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт вядомы як адзін з найбуйнейшых і найбольш разнастайных універсітэтаў мастацтваў ва ўсім свеце. У ім ёсць чатыры факультэты, якія спецыялізуюцца ў галіне выяўленчага мастацтва, архітэктуры, медыя і дызайну, музыкі і выканальніцкага мастацтва, у якіх навучаецца каля 3 500 студэнтаў. Такім чынам, універсітэт з'яўляецца адным з трох універсітэтаў у Германіі, якія аб'ядналі факультэты мастацтва і музыкі ў адной навучальнай установе. Выкладанне, прапанаванае на чатырох факультэтах, ахоплівае ўвесь спектр мастацтваў і звязаных з імі акадэмічных даследаванняў на больш чым 40 спецыяльнасцях. Берлінскі ўніверсітэт мастацтваў, які мае права прысуджаць доктарскія і постдоктарскія навуковыя ступені, таксама з'яўляецца адным з нямногіх мастацкіх вучэльняў Германіі з поўным універсітэцкім статусам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.