Берасцейская унія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Берасцейская унія — акт пра арганізацыйнае аб’яднанне каталіцкай і праваслаўнай цэркваў на тэрыторыі Рэчы Паспалітай. Абвешчана ў кастрычніку 1596 года на царкоўным саборы ў Свята-Мікалаеўскай царкве г. Брэста, зацверджана каралём Рэчы Паспалітай Жыгімонтам III Вазам.