горад у Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Беразіно́[3] (трансліт.: Bierazino) — горад у Мінскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Бярэзінскага раёна, прыстань на р. Бярэзіна. За 101 км ад Мінска, на аўтадарозе Мінск—Магілёў. Насельніцтва 11 698 чал. (2017)[4].
Горад
Беразіно
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Упершыню згадваецца ў 1501 годзе як мястэчка. Пасля адміністрацыйнай рэформы 1560-х гадоў у Менскім павеце Вялікага княства Літоўскага, называлася Ніжнім Беразіном, належала Сапегам; з 1671 года ім валодалі Тышкевічы, Патоцкія. З 1668 года меў прывілей на штотыднёвы торг і штогадовы кірмаш. У Паўночную вайну (1700—1721) каля Беразіна 16—17 ліпеня 1708 года цераз раку Бярэзіна перапраўляўся са сваімі войскамі шведскі кароль Карл XII.
З 1793 года мястэчка Ігуменскага павета. У 1905 годзе адбыліся выступленні працоўных.
З 17 ліпеня 1924 — цэнтр раёна ў Барысаўскай акрузе, 9 чэрвеня 1927 — цэнтр раёна ў Мінскай акрузе (да 23 ліпеня 1928), са студзеня 1938 — цэнтр раёна ў Магілёўскай вобласці. З 27 верасня 1938 года — гарадскі пасёлак, з 20 верасня 1944 — цэнтр раёна ў Мінскай вобласці.
З 25 снежня 1962 — раён скасаваны, тэрыторыя ўвайшла ў Чэрвеньскі раён, 6 студзеня 1965 — раён адноўлены. З 7 сакавіка 1968 Беразіно — горад раённага падпарадкавання.
Прадпрыемствы харчовай, паліўнай, лёгкай прамысловасці. Гасцініца «Беразіно».
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.