Бельведэр (Варшава)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бельведэрскі палац (таксама вядомы як проста Бельведэр) — рэпрэзентатыўны класіцыстычны палац у Варшаве. Быў пабудаваны ў 1819–1822 гадах па праекце Якуба Кубіцкага на месцы ранейшага барочнага палаца. Назва таксама выкарыстоўваецца для ўсяго палацава-паркавага комплексу.
Палац | |
Бельведэрскі палац | |
---|---|
Pałac Belwederski w Warszawie | |
52°12′47″ пн. ш. 21°01′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Польшча |
Горад | Варшава |
Архітэктурны стыль | класіцызм |
Архітэктар | Якуб Кубіцкі |
Дата заснавання | 1660 |
Будаўніцтва | 1819—1822 гады |
Матэрыял | цэгла[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
На месцы сучаснага палаца раней існавалі некалькі будынкаў. Першы палац быў пабудаваны на гэтым месцы ў 1662 годзе вялікім канцлерам літоўскім Крыштафам Пацам для жонкі; у 1764 годзе палац перайшоў да Станіслава Панятоўскага, які змясціў у ім пасля свайго ўступлення на трон Рэчы Паспалітай фаянсавую фабрыку. У 1818 годзе стары палац быў выкуплены ўрадам Расійскай імперыі і па яго распараджэнні быў разбураны.
Сучасны будынак быў пабудаваны архітэктарам Якубам Кубіцкім па даручэнні і на сродкі ўрада Расійскай імперыі. У палацы жыў вялікі князь Канстанцін Паўлавіч. 29 лістапада 1830 года падчас паўстання ў палац уварвалася група паўстанцаў з намерам забіць вялікага князя, але ён быў папярэджаны і паспеў уцячы. Пасля палац служыў рэзідэнцыяй рускага імператара Мікалая Паўлавіча падчас знаходжання ў Варшаве.
Пасля аднаўлення польскай незалежнасці ў 1918 годзе палац стаў рэзідэнцыяй кіраўніка польскай дзяржавы Юзафа Пілсудскага, які памёр у ім у 1935 годзе. У час нямецкай акупацыі ў верасні 1939 – студзені 1945 гадоў будынак быў перабудаваны для нямецкага генерал-губернатара Ганса Франка. У 1945–1952 гадах палац служыў рэзідэнцыяй кіраўніка сацыялістычнай Польшчы Баляслава Берута. Цяпер палац з'яўляецца адной з рэзідэнцый прэзідэнта Польшчы.
Спасылкі
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.