![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/49/White_Tower_in_Thessaloniki.jpg/640px-White_Tower_in_Thessaloniki.jpg&w=640&q=50)
Белая вежа (Салонікі)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белая вежа ў Салоніках (грэч. Λευκός Πύργος, турэцк.: Beyaz Kule) – помнік архітэктуры і музей у прыбярэжным раёне горада Салонікі, Грэцыя. Вежа, хоць і называецца «белай», мае колер буйвалавай скуры. Яна знаходзіцца на вуліцы Перамогі (οδος Νικις) на беразе заліва Тэрмаікас (руск.) (бел. Эгейскага мора. У ёй знаходзіцца музей Візантыі, яна з'яўляецца адной з галоўных славутасцяў горада. Паблізу ад Белай вежы размешчаны атэль Македонія Палас (руск.) (бел..
Белая вежа | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
Заснаваны | XV стагоддзе |
Месцазнаходжанне | Салонікі |
Наведвальнікі | |
lpth.gr/indexeg.p… (англ.) | |
![]() |
Першапачаткова пабудаваная туркамі як абарончае збудаванне, Белая вежа стала сумна вядомай турмой і месцам масавых пакаранняў смерцю. Яна была істотным чынам рэканструявана і пабелена пасля таго, як у 1912 годзе горад перайшоў пад уладу Грэцыі. Былая «Крывавая вежа» ператварылася ў «Белую вежу», якую мы ведаем сёння. Яна стала сімвалам горада, а таксама сімвалам грэчаскага суверэнітэту Македоніі.