From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту, БелДУТ (да 1993 года — Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, БелІІЧТ, БІІЧТ[1]) — вядучая навучальная і навукова-даследчая ўстанова транспартнага і будаўнічага комплексу Беларусі.
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт транспарту (БелДУТ) | |
---|---|
Заснаваны | 1953 |
Рэктар | Юрый Іванавіч Кулажанка |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гомель |
Юрыдычны адрас | 246653, Беларусь, Гомелькая вобласць, г. Гомель, вул. Кірава, д. 34 |
Сайт | bsut.by |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Заснаваны ў 1953 годзе і размешчаны ў г. Гомелі, вуліца Кірава. За мінулыя гады падрыхтавана звыш 27 тысячы інжынераў, бакалаўраў і магістраў. У цяперашні час ва ўніверсітэце навучаюцца каля 12 тысяч студэнтаў усіх формаў навучання.
Падрыхтоўку кадраў на 32 кафедрах вядуць звыш 300 выкладчыкаў, у тым ліку 170 прафесараў і дацэнтаў. Рэгіянальныя навучальныя цэнтры ўніверсітэта размешчаны ў Брэсце, Мінску. У складзе ўніверсітэта функцыянуюць Інстытут павышэння кваліфікацыі і Навукова-даследчы інстытут чыгуначнага транспарту.
У Мінску дзейнічае філіял ўніверсітэта.
У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2014/10/20 № 995, загадам Міністэрства транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь ад 2015/05/23 № 55 — Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту рэарганізаваны шляхам далучэння да яго ўстаноў адукацыі Брэсцкі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, Гомельскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі, Аршанскі дзяржаўны каледж чыгуначнага транспарту Беларускай чыгункі і з’яўляецца іх правапераемнікам.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.