From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларускі батальён чыгуначнай аховы — беларускае калабарацыйнае падраздзяленне аховы чыгункі.
Беларускі батальён чыгуначнай аховы | |
---|---|
ням.: Bahnschutz Bataillon | |
Гады існавання | 1942 — 1944 |
Краіна | Нямеччына |
Уваходзіць у | Ахова чыгункі |
Тып | пяхота |
Функцыя | абарона чыгункі |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | Францішак Кушаль |
У канцы верасня 1942 г. дырэкцыя чыгункі ў Менску звярнулася да Ермачэнкі, як да кіраўніка БСА, для стварэння батальёна, які б абараняў чыгунку. Спачатку на пасаду камандоўца быў пастаўлены Францішак Кушаль.
Пазней былі таксама перамовы Кушаля і Ермачэнкі з двума нямецкімі прадстаўнікамі аховы чыгункі. На перамовах немцы былі даволі ўступлівыя. У выніку перамоваў са Штрымке (адзін з прадстаўнікоў) было ўстаноўлена, што:
Да вясны 1943 года было набрана ў батальён (разам з тымі, што былі перанавучаны і неслі службу на чыгунках з навабранцамі ў Баранавічах і Менску) каля 1000 чалавек. Усе чыгункі на Беларусі, ад Арла да Берасця і ад Полацка да Калінкавіч, ахоўваліся беларусамі.
Пасля эвакуацыі з Беларусі батальён быў перамешчаны ў Рэйнскую вобласць. Тут людзі батальёна былі ўжытыя як працоўная сіла на тамтэйшых чыгунках. Частка трапіла і ў брыгаду Зіглінга. Ужо ў жніўні 1944 года, даведаўшыся аб лёсе чыгуначнага батальёна, БЦР спрабавала выратаваць адтуль людзей, аднак удалося выцягнуць толькі аднаго Сажыча.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.