Remove ads
беларуская незарэгістраваная партыя нацыяналістычнага кірунку From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская Па́ртыя Свабо́ды — беларуская незарэгістраваная партыя нацыяналістычнага кірунку. Лідар — Сяргей Іванавіч Высоцкі. Іншыя асобы партыі: Юрый Карэтнікаў, Сяргей Пецюкевіч, Васіль Парфянкоў і Славамір Адамовіч.
Беларуская партыя свабоды | |
---|---|
бел.: БПС-Самаабарона | |
Дата заснавання | 1992 |
Дата роспуску | 2003 |
Штаб-кватэра | Мінск |
Краіна | |
Ідэалогія |
кансерватызм нацыяналізм |
Колькасць членаў | 1000 (200 у Мінску[1]) |
Дэвіз | «Жыве Нацыянальная Рэвалюцыя!» |
Партыйны друк |
«Za volu» (1995—?) «Наш шлях» «Нацыя» |
Сайт | bps-88.narod.ru |
БПС была заснавана ў 1992 групай студэнтаў Мінскага педагагічнага інстытута. У 1993 годзе была зладжана першая мірная дэманстрацыя пратэсту, удзельнікі акцыі патрабавалі вываду расійскіх войск з Беларусі[1]. У 1995 старшыня партыі Сяржук Высоцкі быў абраны дэпутатам Гарсавету (аднак выбары былі прызнаны неадбыўшыміся), а ў 1996 — дэпутатам Вярхоўнага Савета XIII-га склікання па 274-й акрузе. Байцы БПС бралі ўдзел ва ўсіх мітынгах 1996—1999 гадоў, з’яўляліся на маніфестацыях з бела-чырвона-чорнымі сцягамі і ў чорных кашулях, прапагандавалі сілавы адпор ворагам Бацькаўшчыны пад дэвізам «Да барацьбы — да перамогі!». У 2000 прайшоў з’езд БПС, у выніку якога Сяржук Высоцкі быў пазбаўлены паўнамоцтваў і выключаны з шэрагаў партыі[2]. Ён і частка членаў БПС не прызнала вынікі з’езду. 9 студзеня 2001 года ў Мінску адбылася чарговая сустрэча прадстаўнікоў супрацьлеглых бакоў каля помніка Янку Купалу, дзе вырашаліся фінансава-гаспадарчыя праблемы партыі, а таксама было дамоўлена, што не будзе правакацыяў ні з аднаго, ні з другога боку.[3] У 2003 кіраўніцтва БПС заявіла аб самаліквідацыі арганізацыі і пераходзе большасці сяброў у новаствораны «Правы альянс». Сяргей Высоцкі быў затрыманы 11 ліпеня 2008 года па справе выбуху 4 ліпеня ў Мінску.[4]
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.