Беларуская палеаграфія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Беларуская палеаграфія (стар.-грэч.: παλαιóς «старажытны; важны» + γράφω «пісаць») — гісторыка-філалагічная дысцыпліна, якая вывучае гісторыю пісьма, заканамернасці развіцця графічных форм літар, пісьмовых знакаў, шрыфт, а таксама помнікі старога пісьменства з мэтай прачытаць яго, вызначыць аўтара, час і месца стварэння, аўтэнтычнасць тэксту і інш. Вывучэнне беларускай палеаграфіі адбываецца ў цеснай сувязі з такімі дысцыплінамі гістарычнага і лінгвістычнага напаўнення, як гісторыя беларускай літаратурнай мовы, беларуская дыялекталогія, гістарычная граматыка беларускай мовы, тэксталогія, археаграфія, дыпламатыка, сфрагістыка, геральдыка і інш.