From Wikipedia, the free encyclopedia
Белару́ская Аўтано́мная Правасла́ўная Царква́ — аб'яднанне беларускіх епархій абнаўленчай царквы, якое існавала ў 1924—1934.
Беларуская Аўтаномная Праваслаўная Царква | |
---|---|
Краіна | |
Тып арганізацыі | праваслаўе |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1924 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1934 |
Абнаўленцы заяўлялі аб падтрымцы сацыялістычнага грамадства, дэмакратызавалі царкоўнае кіраванне, патрабавалі перагляду дагматыкі, этыкі, літургіі і іншых бакоў рэлігінна-царкоўнага жыцця. Аб'яднанне ўтворана ў маі 1924 на чале са Свяшчэнным сінодам і мітрапалітам Магілёўскім і Беларускім на Першым Беларускім абласным царкоўным саборы (Магілёў). Да канца 1920-х г. уключала каля 500 парафій, галоўным чынам ва ўсходніх абласцях (Аршанская, Віцебская, Высачанска-Веліжская, Магілёўская і Мсціслаўская епархіі).
У снежні 1924 з падпарадкавання БАПЦ выйшлі парафіі Дубровенскага раёна, якія абвясцілі ўласную царкоўную незалежнасць. 3 пачатку 1930-х г., ва ўмовах пераходу СССР да жорсткай антырэлігійнай палітыкі і агульнага крызісу абнаўленства БАПЦ хутка страціла свае пазіцыі і ў снежні 1934 пастановай Свяшчэннага сінода праваслаўных цэркваў у СССР была ліквідавана, яе парафіі вярнуліся пад уладу Маскоўскай патрыярхіі. Выдавала часопіс «Белорусский православный вестник» (Магілёў, 1924—1927).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.