спіс артыкулаў у адным з праектаў Вікімедыя From Wikipedia, the free encyclopedia
Бейлі́к (турэцк.: beylik) — у цюркскіх землях (у асноўным у Анатоліі сельджукскага і раннеасманскага перыяду (XI—XVI стагоддзя) і Крыме ардынскага і ханскага часу) невялікае феадальнае валоданне, кіраванае беем. Бейлікі ўпершыню ўтварыліся ў Анатоліі ў канцы XI стагоддзя. Больш шырокае распаўсюджанне бейлікі атрымалі ў ходзе распаду Канійскага султаната ў другой палове XIII стагоддзя.
Гісторыя Турцыі | |
---|---|
| |
Сельджукі | |
Канійскі султанат | |
Турэцкія бейлікі | |
Асманская імперыя | |
Сеўрскі мірны дагавор | |
Вайна за незалежнасць | |
Лазанскі мірны дагавор | |
Кемалізм | |
Сучасная Турцыя | |
Партал «Турцыя» |
Пасля паразы візантыйцаў у бітве пад Манцыкертам у 1071 годзе сельджукі (галіна агузаў) захапілі Анатолію. Быў заснаваны султанат з цэнтрам у Коньі. Сельджукскія плямёны пад кіраваннем бееў пачалі засяляць тэрыторыю сучаснай Турцыі, прызнаючы ўладу султана ў Коньі.
Уварванне манголаў з усходу прывяло да паслаблення султана ў Коньі. Гэта прывяло да таго, што многія беі сталі фактычна незалежнымі ад султаната.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.