From Wikipedia, the free encyclopedia
Беа́та Тышке́віч (польск.: Beata Tyszkiewicz; нар. 14 жніўня 1938, Вілянуў паблізу Варшавы) — польская кінаактрыса.
Беата Тышкевіч | |
---|---|
польск.: Beata Tyszkiewicz | |
Дата нараджэння | 14 жніўня 1938[1] (86 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Крыштаф Марыя Тышкевіч[d] |
Маці | Барбара Тышкевіч[d] |
Муж | Анджэй Вайда |
Дзеці | Вікторыя Падлеўская[d] і Караліна Вайда[d] |
Прафесія | актрыса, кінаактрыса |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0879203 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
3 роду Тышкевічаў. Вучылася ў Вышэйшай тэатральнай школе ў Варшаве (1957—58). Дэбютавала ў фільме «Помста» (1957).
Творчасць Беаты Тышкевіч вызначаецца артыстызмам, тонкім адчуваннем стылявых асаблівасцей твора. Сярод значных дасягненняў — ролі ў фільмах рэжысёраў А. Вайды «Самсон» (1961), «Попел» (1965), «Усё на продаж» (1968); К. Занусі «Кантракт» (1980), «Дотык рукі» (1992). Здымалася ў СССР («Дваранскае гняздо», 1969; «Еўрапейская гісторыя», 1984), на кінастудылх іншых краін. Сярод іншых фільмаў: «Рукапіс, знойдзены ў Сарагосе» (1964), «Марыся і Напалеон» (1966), «Лялька» (1968), «Новыя амазонкі» («Сексмісія»), «Эдзіт і Марсель» (абодва 1983), «Двое» (1988), «Фердыдурке» (1991), «Малы Апакаліпсіс» (1992), «Прыгожая незнаёмка» (1993), «Немцы» (1996), «Закаханыя» (1999), «У жніўні 1944» (2000). Знялася ў тэлесерыялах: «Стаўка большая, чым жыццё» (1967), «Вялікая любоў Бальзака» (1973), «Польскія дарогі» (1977), «Найдаўжэйшая вайна сучаснай Еўропы» (1981), «Слава і хвала» (1997), «Пракажоная» (2000) і інш.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.