From Wikipedia, the free encyclopedia
Баі за Амдурман — эпізод канфлікту паміж прыхільнікамі суданскіх генералаў Абдэля аль-Бурхана і Махамеда Дагала, звязаны з барацьбой за Амдурман, горад-спадарожнік Хартума.
Артыкул апісвае бягучыя падзеі. |
Баі за Амдурман (з 2023) | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Канфлікт у Судане (з 2023) | |||
Дата | з 15 красавіка 2023 | ||
Месца | Амдурман і наваколлі | ||
Статус | працягваецца | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
У першы дзень бакі ўжывалі цяжкае ўзбраенне[1], а суданскія ВПС абстрэльвалі пазіцыі паўстанцаў. У розных раёнах жыхары чулі артылерыю[2].
17 красавіка над Амдурманам заўважаны знішчальнікі[3]. Тут САП уварваліся ў раёны Бейт Аль-Маль і Шарыя аз-Заім аль-Азхары. Мяцежнікі адкрылі агонь з зенітных гармат па ваенным самалёце суданскай арміі, што выклікала паніку сярод мясцовых жыхароў[4].
Раніцай 20 красавіка, як паведамілі мяцежнікі, яны адбілі напад арміі на свае пазіцыі, збіўшы пры гэтым два верталёты[5]. На наступны дзень адбыліся абстрэлы і перастрэлкі[6].
23-га чысла ў горадзе пад авіяналёт трапіла калона з французскімі грамадзянамі, якіх суправаджалі байцы САП. Паводле паўстанцаў, самалёт яны збілі, але замежнікі вымушаны былі бегчы да свайго пасольства[7]. Пазней французскі бок заявіў, што падчас здарэння паранены 1 вайсковец[8].
25 красавіка, паводле паведамленняў мясцовых крыніц, у Амдурмане вёўся моцны артылерыйскі агонь[9].
10 мая жыхары заявілі, што ў грабніцу Махдзі трапілі снарады, а на лівійскім базары адбыліся масавыя рабаванні[10]. 13 мая бакі абмяняліся абвінавачваннямі ў нападзе на царкву, у выніку якога пацярпелі пяць чалавек, уключаючы святара[11].
21 мая паведамлялася аб новых авіяўдарах у Амдурмане[12]. 22 мая паведамлялася аб баях вакол ваеннага шпіталя Алія і на поўдзень ад горада, недалёка ад мяжы са штатам Белы Ніл, вакол невялікага аэрапорта[13]. 24 мая байцы Дагала заявілі аб крушэнні самалёта праціўніка[14].
2 чэрвеня паведамлялася аб артылерыйскім абстрэле вакол офіса суданскага тэлебачання ў Амдурмане[15].
8 ліпеня ад 22 да 31 чалавек загінулі ў выніку авіяўдару УСС па раёне Дар-эс-Салам[16]. 13 ліпеня загінулі яшчэ 34 грамадзянскія асобы[17]. 15 ліпеня падчас удара дрона па бальніцы Алія загінулі пяцёра. Улады заявілі аб датычнасці прыхільнікаў Дагала[18][19].
24 ліпеня 15 чалавек загінулі ў выніку абстрэлаў УСС жылых кварталаў[20]. 25 ліпеня падчас новых абстрэлаў загінулі прынамсі 18 мірных жыхароў[21].
4 жніўня пяць чалавек былі забітыя ўдарам ракеты паўстанцаў[22]. 8 жніўня УСС абвясцілі, што яны правялі буйную аперацыю ў Амдурмане[23][24]. Сутыкненні зафіксаваны ў раёне Аброф[25]. Адбыліся бамбардзіроўкі, якія разбурылі большую частку Старога горада[26].
31 жніўня САП атакавалі лагер СпП УСС на паўночным захадзе Амдурмана[27].
4 верасня 25 чалавек загінулі ў баях у Амдурмане[28]. 5 верасня ў выніку абстрэлу УСС загінулі 32 чалавекі[29]. 12 верасня пад абстрэлам паўстанцаў загінулі 17 чалавек[30]. 28 верасня САП абстралялі транспартную станцыю Альджарафа на поўначы горада, у выніку чаго 10 чалавек загінулі і 11 атрымалі раненні[31].
1 кастрычніка ў ходзе баёў загінула 9 чалавек[32].
5 кастрычніка пры абстрэлах раёна Карары 11 чалавек загінулі і 90 пацярпелі[33].
9 кастрычніка тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу бальніцы Ан-Наў[34].
4 лістапада 15 чалавек загінулі пры абстрэлах САП рынка ў Карары[35].
11 лістапада быў разбураны мост Шамбат, які злучаў Хартум-Бахры і Амдурман. Бакі абвінавацілі ў здарэнні адзін аднаго[36].
12 лістапада 12 чалавек загінулі пры чарговых абстрэлах Карары[37].
4 снежня чацвёра загінулі пры трапленні артылерыйскага снарада[38].
11 снежня пад абстрэламі на паўночным захадзе горада забіты 37 чалавек[39].
9 студзеня 2024 года войскі Дагала пачалі наступленне ў Амдурмане з мэтай аб’яднаць свае групоўкі ў раёнах Карары і Махандзісін[40]. 14 студзеня прыхільнікі Бурхана аднавілі кантроль над раёнамі Аль-Умда і Аль-Абасія[41]. 17 студзеня ўрадавыя вайскоўцы забілі лекара (мужчыну абвінавацілі ў тым, што ён быў афіцэрам разведкі САП)[42]. 28 студзеня байцы Дагала заявілі, што збілі беспілотнік іранскай вытворчасці Qods Mohajer-6[43].
16 лютага падраздзяленні войск Бурхана з поўначы Амдурмана злучыліся з абложанай штаб-кватэрай інжынернага корпуса УСС у раёне Аль-Таўра[44]. На наступны дзень у горад прыбылі атрады групоўкі «Рух за справядлівасць і роўнасць»[45].
25 лютага УСС заявілі, што атачылі паўстанцаў у штаб-кватэры суданскага тэлебачання[46]. На наступны дзень армія Бурхана аднавіла кантроль над раёнам Аброф[47].
12 сакавіка УСС заявілі, што вярнулі кантроль над штаб-кватэрай Суданскай нацыянальнай радыёвяшчальнай карпарацыі ў Амдурмане[48]. 14 сакавіка войскі Бурханазаявілі, што адбілі мост Вад аль-Башыр[49]. Улады краіны таксама паведамілі аб затрыманні 14 паўднёвасуданцаў, абвінавачаных ва ўдзеле ў баявых дзеяннях на баку САП[50]. 20 сакавіка ў выніку баёў пашкоджаны храм суфійскага лідара шэйха Хасана аль-Фаціха Карыбулы ў раёне Вад Нубаві[51]. 27 сакавіка паўстанцы заявілі, што аднавілі кантроль над мостам Вад аль-Башыр[52]. 18 мая адзінаццаць чалавек загінулі ў выніку абстрэлу мяцежнікамі горада[53].
6 чэрвеня па меншай меры 40 чалавек загінулі і 50 атрымалі раненні ў выніку абстрэлу з боку прыхільнікаў Дагала Амдурмана[54]. 19 чэрвеня тры чалавекі загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцамі бальніцы ў амдурманскім Карары[55]. 30 чэрвеня УСС абвінавацілі праціўніка ў выбуху моста Халфая, які злучае Хартум-Бахры і Амдурман[56]. 2 ліпеня армія Бурхана адбіла раён Дохі і яго наваколлі[57]. 1 жніўня прыхільнікі ўрада адбілі ў праціўніка раён Хамад-аль-Ніл і наваколлі кальцавой развязкі Аль-Мансура[58]. 30 жніўня сем чалавек загінулі ў выніку абстрэлу паўстанцамі Амдурмана[59].
{{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка){{cite news}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка)Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.