From Wikipedia, the free encyclopedia
Бацішчова (руск.: Батищево) — вёска ў Смаленскай вобласці Расіі, у Сафонаўскім раёне.
Вёска
Бацішчова
|
Размешчана ў цэнтральнай частцы вобласці за 10 км на паўночны ўсход ад Сафонава, у 7 км на паўднёвы ўсход ад прыпынкавага пункта 14 км на чыгуначнай галінцы Дурава — Уладзімірскі Тупік, у 4 км на поўнач ад аўтамагістралі M1, на беразе ракі Вялікая Вержа. Уваходзіць у склад Нікола-Пагарэлаўскага сельскага паселішча.
Вядома прынамсі з 1627 года (згадваецца ў прывілеі польскага караля Жыгімонта III). Да 1861 года ў вёсцы 9 двароў і каля 100 жыхароў.
У пачатку XIX стагоддзя ёю валодаў дваранскі род Леслі. З 5 лютага 1871 года да сваёй смерці ў 1893 годзе тут у ссылцы ў сваім маёнтку жыў і працаваў вядомы навуковец — аграхімік А. М. Энгельгарт[2]. У вёсцы знаходзілася яго вопытная гаспадарка, у якой ён укараніў незвычайную эфектыўную сістэму земляробства — пятнаццаціпольны севазварот. Сюды да Энгельгарта прыязджалі такія вядомыя навукоўцы, як П. А. Костычаў і У. І. Вярнадскі.
Пасля смерці Энгельгарта маёнтак набыло Міністэрства сельскай гаспадаркі, арганізаваўшы тут вопытную сельскагаспадарчую станцыю. Буйнамаштабныя працы разгарнуліся ў 1930-я гады, калі была створана «Заходняя абласная вопытная станцыя паляводства». У перыяд 1929—1941 гадоў працаўнікамі станцыі выведзена 11 высокакультурных гатункаў лёну; у 1937 годзе яна была ўзнагароджана ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга; у 1940-я гады Смаленская вобласць давала дзясятую частку льновалакна ў краіне. Бацішчава было цалкам спалена ў гады Вялікай Айчыннай вайны, таму вопытная станцыя была арганізавана на новым месцы — у вёсцы Шокіна Кардымаўскага раёна (цяпер — у пасёлку Стадолішча Пачынкаўскага раёна).
У вёсцы нарадзіўся гвардыі старшы лейтэнант Аляксей Панасаў, які першы выявіў у маі 1945 года рэшткі Гітлера і Евы Браўн.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.