From Wikipedia, the free encyclopedia
Бахрам V (Варахран, Врам, перс.: بهرام گور) — больш вядомы ў гісторыі як Бахрам Гур сасанідскі шахіншах з 420/421 па 439 гады. Адзін з траіх сыноў Ездыгерда I (399—420) і Шашандухт, дачкі яўрэйскага эксіларха.
Бахрам V | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
перс.: بهرام گور | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Хасроў Узурпатар[d] | ||||||
Пераемнік | Ездыгерд II[d] | ||||||
Нараджэнне | 406 | ||||||
Смерць |
438[1] |
||||||
Род | Сасаніды[d] | ||||||
Бацька | Ездыгерд I[d] | ||||||
Маці | Шашандухт[d] | ||||||
Жонка | Sepinud[d][2] | ||||||
Дзеці | Ездыгерд II[d] | ||||||
Веравызнанне | зараастрызм | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Пасля смерці Ездыгерда I знаць, незадаволеная яго кіраваннем, спрабавала адхіліць ад улады ўсіх яго сыноў і пасадзіць на прастол Хасрова, нашчадка бакавой галіны дынастыі Сасанідаў. Бахраму ўдалося з дапамогай войска арабскага кіраўніка Мундзіра I, пры двары якога ён выхоўваўся, зрынуць Хасрова і захапіць прастол.
Бахрам V амаль не займаўся справамі, аддаўшыся забавам і задавальненням. Ён быў смелым паляўнічым, далікатным палюбоўнікам (персідская традыцыя захавала шмат анекдотаў пра яго любоўныя прыгоды) і вялікім любіцелем баляў. Кіраванне дзяржавай было перадаручана ўсёмагутнаму фаварыту Міхр-Нарсэ.
Бахрам Гур стаў знакаміты не столькі сваім кіраваннем, колькі як герой «Шахнамэ», дзе яго вобраз быў ідэалізаваны і гераізаваны. Дзякуючы свайму вобразу ў «Шахнамэ» пазней стаў таксама героем шматлікіх іранскіх міфаў і паданняў ранняга Сярэднявечча. У міфалагічным вобразе яму прыпісвалася перамога над нейкім цмокам. Таксама як герою «Шахнамэ» яму было прыпісана справядлівае кіраванне, клопат аб народзе, заслугі ў стварэнні першых паэм на фарсі. Аднак у перыяд валадарання Бахрама Гура мовай Ірана, як афіцыйнай, літаратурнай, так і гутарковай была сярэднеперсідская — пехлеві.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.