Батлейка
From Wikipedia, the free encyclopedia
Батле́йка, бетлейка (ад польск.: Betleem — назва г. Віфлеема[1]), таксама жлоб, віфлеем, яселка, вяртэп, батляемка, остлейка, шопка[1] — беларускі народны тэатр лялек, спачатку і ў асноўным на рэлігійную, у прыватнасці біблейскую тэматыку, які атрымаў распаўсюджванне ў Беларусі, пачынаючы ад XVI стагоддзя і перажывае адраджэнне ў форме нацыянальнага дзіцячага і каляднага тэатра ў наш час. Блізкія да беларускай батлейкі ўкраінскі вяртэп (найбольш пашыраны ў XVIII—XIX стагоддзях) і польская шопка (вядомая з XV стагоддзя)[1].
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/0/00/2000._Stamp_of_Belarus_0399.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/f/fa/%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D1%96%D0%BB_%D0%91%D0%BB%D1%96%D1%88%D1%87._%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%82%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80_%D0%91%D0%B0%D1%82%D0%BB%D0%B5%D0%B9%D0%BA%D0%B0._1959.jpg/640px-%D0%9C%D1%96%D1%85%D0%B0%D1%96%D0%BB_%D0%91%D0%BB%D1%96%D1%88%D1%87._%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D0%BA%D1%96_%D1%82%D1%8D%D0%B0%D1%82%D1%80_%D0%91%D0%B0%D1%82%D0%BB%D0%B5%D0%B9%D0%BA%D0%B0._1959.jpg)