![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/06/Basseterre.jpeg/640px-Basseterre.jpeg&w=640&q=50)
Бастэр
сталіца Сент-Кітса і Невіса / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бастэр (англ.: Basseterre) — сталіца і самы вялікі горад Сент-Кітс і Невіса. Ранейшая назва — Сент Крыстафер. З'яўляецца адным з самых старых гарадоў Цэнтральнай Амерыкі, заснаваны французамі ў 1627. Насельніцтва налічвае каля 15 тыс. чалавек. Цэнтрам горада з'яўляецца плошча Незалежнасці, якая раней выкарыстоўвалася як рынак рабоў. Горад значна пацярпеў падчас пажару 1867. Бастэр з'яўляецца камерцыйным і прамысловым цэнтрам краіны. У горадзе ёсць міжнародны аэрапорт, марскі порт, праз які ідзе знешні гандаль краіны. З іншымі гарадамі краіны Бастэр звязаны аўтамабільнымі дарогамі і чыгункай. Прамысловасць прадстаўлена прадпрыемствамі харчовай прамысловасці. У Бастэры знаходзяцца адміністрацыйныя будынкі федэральнага ўраду, а таксама штаб-кватэра Усходне-Карыбскага Цэнтральнага Банка і некалькіх іншых рэгіянальных фінансавых арганізацый.
Горад
Бастэр
Basseterre
| ||||||||||||||||||||