From Wikipedia, the free encyclopedia
Барэльеф (фр.: bas-relief — нізкі рэльеф) — разнавіднасць скульптурнага выпуклага рэльефу, у якім малюнак выступае над плоскасцю фону не больш, чым на палову аб'ёму[1]. Калі больш — рэльеф называецца гарэльефам (высокі рэльеф).
Барэльеф — распаўсюджаны від упрыгожвання архітэктурных збудаванняў і дэкаратыўных вырабаў усіх часоў, вядомы з эпохі палеаліту: першыя барэльефы — глыбока высечаныя або вычасаныя наскальныя малюнкі. Барэльефы таксама часта змяшчаюць на пастаментах помнікаў, на стэлах, мемарыяльных дошках, манетах, медалях і гемах.
Як частка архітэктурнага дэкору, барэльеф можа ўпрыгожваць пілоны, сцены, франтоны, фрызы, метопы, скляпенні, капітэлі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.