рускі гісторык From Wikipedia, the free encyclopedia
Барыс Аляксандравіч Тураеў (24 ліпеня (5 жніўня) 1868, Навагрудак, Мінская губерня — 23 ліпеня 1920, Петраград) — гісторык, акадэмік Расійскай акадэміі навук (1918), стваральнік расійскай навуковай школы егіпталогіі.
Барыс Аляксандравіч Тураеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 24 ліпеня (5 жніўня) 1868 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 чэрвеня 1920 (51 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, егіптолаг, археолаг, выкладчык універсітэта, навуковы работнік |
Навуковая сфера | гісторыя[1], егіпталогія[1], гісторыя рэлігіі[d][1] і археалогія[1] |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Анатоль Нестаравіч Генка[d], Ігнацій Юльянавіч Крачкоўскі, Васіль Васілевіч Струвэ і Ivan Volkov[d] |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сярэднюю адукацыю атрымаў у 1-й гімназіі Вільні. Пасля заканчэння (1891) гісторыка-філалагічнага факультэта Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта стажыраваўся і вёў навуковую працу ў музеях Берліна, Парыжа, Лондана, некалькіх гарадоў Італіі.
З 1896 г. выкладаў у Пецярбургскім універсітэце.
З 1912 г. — захавальнік збору егіпецкіх старажытнасцяў Музея вытанчаных мастацтваў у Маскве. Жыў у музеі, займаўся навуковым апісаннем калекцыі і падрыхтоўкай самай першай экспазіцыі Аддзела Ўсходу, што цяпер знаходзіцца ў Эрмітажы.
У 1911 г. выдаў двухтомны курс лекцый «Гісторыя Старажытнага Ўсходу», які прынес яму сусветную славу.
Барыс Тураеў увёў у навуковы абарот мноства літаратурных помнікаў старажытнаегіпецкага пісьменства. Ён быў адным з першых, хто звярнуў увагу на ролю егіпецкага народа ў стварэнні еўрапейскай цывілізацыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.