Барталамэ Мітрэ (ісп.: Bartolomé Mitre; 26 чэрвеня 1821, Буэнас-Айрэс — 19 студзеня 1906, Буэнас-Айрэс) — аргенцінскі палітык, ваенны, гісторык, вучоны, дзяржаўны дзеяч і журналіст, губернатар правінцыі Буэнас-Айрэс і прэзідэнт Аргенціны 1862—1868 гадах.
Хуткія факты Барталамэ Мітрэ, прэзідэнт Аргенціны ...
Закрыць
5 кастрычніка 1862 Мітрэ быў абраны прэзідэнтам Рэспублікі Аргенціна. Было дасягнута нацыянальнае палітычнае адзінства.
Пачаўся перыяд ўнутранага прагрэсу і рэформаў, які закрануў чыгуначную сістэму, арганізацыю войска, распаўсюджванне адукацыі на ўсіх узроўнях, удасканаленне паштовай службы, арганізацыі Вярхоўнага суда, валюты, рэгуляванне доўгу, была прынятая метрычная сістэма мер і заснаваны грамадскі крэдыт. Ён быў арганізатарам і першым галоўнакамандуючым у Вайне траістага саюза (парагвайскага вайна), дзе Аргенціна, разам з Бразіліяй і Каларада Уругвай, уварваліся ў Парагвай.