From Wikipedia, the free encyclopedia
Баржомская цясніна (груз. ბორჯომის ხეობა) — каньён у даліне ракі Куры, падзяляе Месхецкі і Трыялецкі хрыбты Малога Каўказа. Даўжыня цясніны каля 60 км, глыбіня 1300—1500 м. Схілы цясніны пакрытыя шырокалісцевымі і іглічнымі лясамі.
Баржомская цясніна | |
---|---|
Горны хрыбет | Малы Каўказ |
Краіна | |
Знакамітыя радовішчы мінеральных вод, санаторыі.
У цясніне размешчаны горад Баржомі, на схілах Месхецкага хрыбта — Баржомскі запаведнік.
Цясніну перасякае нафтаправод Баку — Тбілісі — Джэйхан[1].