італьянскі дваранскі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Барберыні — магутнае і багатае італьянскае сямейства, вядомае ва Фларэнцыі з XI ст. У 1623 годзе адзін з прадстаўнікоў сямейства — Мафеа Барберыні — узышоў на Папскі Сталец пад імем Урбана VIII і заснаваў княжацкую дынастыю Барберыні — пазней адзін з родаў чорнай знаці.
З 1624 года мужчынскія прадстаўнікі роду — генуэзскія патрыцыі, з 1626 года ўсе члены роду — рымскія нобілі.
Карла (1562—1630), старэйшы брат Папы Урбана VIII, з 1623 года — генерал Рымскай Царквы, у 1627 годзе атрымаў тытул герцага дзі Мантэратонда (скасаваны ў 1646 годзе, адноўлены ў 1654 годзе).
Другі сын Карла, Тадэа (1603—1647), у 1630 годзе атрымаў тытулы прынца дзі Палестрына, герцага дзі Негрола, дзі Калальта і дзі Монтэлібрэта і маркіза дзі Карэсэ.
Антоніа (1569—1646), Франчэска (1597—1679), Антоніа (1607—1671), Карла (1630—1704), Франчэска (1662—1738) былі кардыналамі.
Апошняя прадстаўніца роду, прынцэса Карнелія Барберыні (1716—1797), выйшла замуж за Джуліа Чэзарэ Калона, прынца дзі Карбаньяна.
Уладанні і тытулы Барберыні перайшлі да сямейства Калона, адна з малодшых галін якога прыняла прозвішча Барберыні.
Палац Барберыні, бібліятэка Барберыні і плошча Барберыні ў Рыме застаюцца сведчаннямі велічы сям’і.
Фота на Вікісховішчы |
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.