жонка Мікалая Фаўстына Радзівіла From Wikipedia, the free encyclopedia
Барбара Радзівіл (у дзявоцтве Завіша; 3 снежня 1690 — 15 лютага 1770) — грамадская і палітычная дзяячка Вялікага Княства Літоўскага.
Барбара Завіша | |
---|---|
| |
| |
Нараджэнне | 3 снежня 1690 |
Смерць | 15 лютага 1770 (79 гадоў) |
Род | Завішы |
Бацька | Крыштаф Станіслаў Завіша |
Маці | Тэрэза з Тышкевічаў[d] |
Муж | Мікалай Фаўстын Радзівіл[1][2] |
Дзеці | Удальрык Крыштаф Радзівіл, Ежы Радзівіл, Альбрэхт Радзівіл, Станіслаў Радзівіл, Тэрэза Барбара з Радзівілаў[d][3][4], Брыгіта Петранела з Радзівілаў[d], Марыя Гертруда з Радзівілаў[d], Ганна Аўгустына з Радзівілаў[d], Францішка з Радзівілаў[d], Удальрыка з Радзівілаў[d], Крыштаф Радзівіл[d], Фелікс Радзівіл[d], Караль Радзівіл[d] і Дамінік Радзівіл[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Прадстаўніца шляхецкага роду Завішаў герба «Лебедзь», дачка Крыштафа Станіслава, ваяводы менскага, і Тэрэзы з Тышкевічаў.
Выйшла замуж 4 снежня 1710 за Мікалая Фаўстына Радзівіла. Была адной з найбольш палітычна актыўных прадстаўнікоў групоўкі Радзівілаў.
У часы бескаралеўя ў 1733 стала адным з ініцыятараў стварэння канфедэрацыі Новагародскага ваяводства, скіраванай супраць кандыдата на прастол Станіслава Ляшчынскага. У 1736 наведала Санкт-Пецярбург, дзе атрымала вельмі прыхільны прыём пры расійскім імператарскім двары.
Сачыла за абраннем прыхільных да Радзівілаў дэпутатаў на Новагародскім, Слонімскім, Ваўкавыскім, Гарадзенскім і Лідскім сойміках[5].
У шлюбе мела 6 дачок і 8 сыноў, у тым ліку Удальрыка Крыштафа, Альбрэхта, Юрыя, Станіслава.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.