![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/9/9a/Banjo.jpg/640px-Banjo.jpg&w=640&q=50)
Банджа
From Wikipedia, the free encyclopedia
Банджа — струнна-шчыпковы музычны інструмент, род гітары з рэзанатарам (пашыраная частка інструмента крытая скурай, як барабан); 4—9 струн. Томас Джэферсан згадвае аб банджа ў 1784 годзе — імаверна, інструмент быў завезены ў Амерыку з Заходняй Афрыкі, дзе яго папярэднікамі былі нейкія арабскія прылады. У XIX стагоддзі банджа стаў выкарыстоўвацца менестрэлямі і такім чынам пракраўся ў раннія джазавыя калектывы ў якасці рытмічнай прылады. Гульня на банджа ажыццяўляецца з дапамогай плектра.
Банджа | |
---|---|
![]() 4-струннае банджа | |
Класіфікацыя | Струнны інструмент, Хардафон |
Дыяпазон |
![]() |
Роднасныя інструменты | Гітара, Лютня |
![]() |
Банджа — сваяк агульнавядомай еўрапейскай мандаліны, падобны да яе формай. Але паміж імі ёсць рэзкае адрозненне ў гуку — банджа мае гук больш звонкі і рэзкі. У некаторых краінах Афрыкі банджа лічыцца святой прыладай, датыкацца да якой могуць толькі вышэйшыя жрацы або кіраўнікі.