англа-шатландскі дваранскі род From Wikipedia, the free encyclopedia
Баліялы (Бэліялы) (англ.: Balliol) — англа-шатландскі дваранскі род, прадстаўнікі якога займалі прастол каралеўства Шатландыя ў канцы XIII—пачатку XIV стагоддзя.
Заснавальнік дынастыі Баліял — нармандскі рыцар Рэнар дэ Баель (фр.: Renard de Bailleul), у 1066 г. прыбыў у Англію у складзе войскаў Вільгельма Заваёўніка. Яго сын і спадчыннік Бернард дэ Баель атрымаў ад караля зямельныя ўладанні ў Дарэме і Нартумберлендзе, дзе ён пабудаваў замак Барнард, стаўшы 1-м баронам Барнард-Касла.
Джон дэ Баліял, 5-ы барон Барнард-Касла, у 1223 г. ажаніўся з Дэрваргілай Голуэйскай, адной са спадчынніц вялікага кельцкага графства Голуэй у паўднёва-заходняй Шатландыі. Джон Баліяль і яго жонка вядомыя як заснавальнікі аднаго з першых каледжаў Оксфардскага ўніверсітэта. Дэрваргіла па маці, Маргарыце Шатландскай, даводзілася ўнучкай Давіду Хантынгданскаму, малодшаму брату шатландскіх каралёў Малкальма IV і Вільгельма Льва. Гэта дало магчымасць сыну Дэрваргілы, Іаану Баліялю прад'явіць прэтэнзіі на шатландскі прастол пасля смерці ў 1290 г. каралевы Маргарыты, апошняй прадстаўніцы Данкельдскай дынастыі.
Эдуард Баліял дзяцей не меў і з яго смерцю ў 1365 г. дынастыя Баліял спыніла існаванне. Іх імя ўвекавечыў адзін з найстарэйшых каледжаў Оксфарда — каледж Баліял.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.