гісторык, археолаг, археограф, палеограф, філолаг. From Wikipedia, the free encyclopedia
Баляслаў Рычардавіч Брэ́жга (лат.: Boļeslavs Brežgo; 31 сакавіка (12 красавіка) 1887 — 30 верасня 1957) — гісторык, археолаг, археограф, палеограф, філолаг. Доктар гісторыі (1933). Прафесар і прарэктар Маскоўскага археалагічнага інстытута (1918—1925). Прафесар Латвійскага ўніверсітэта.
Баляслаў Рычардавіч Брэжга | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 сакавіка (12 красавіка) 1887[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 верасня 1957[1] (70 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык, палітык, археолаг, археограф, палеограф, філолаг |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нарадзіўся ў Рэжыцкім павеце Віцебскай губерні ў сям’і сталяра. У 1904 годзе скончыў Рэжыцкае гарадское трохкласнае вучылішча. У 1908 годзе паступіў на вайсковую службу, якую адбываў у Віцебску. У 1910 годзе скончыў экстэрнам Віцебскую Аляксандраўскую гімназію. У 1911 годзе паступіў на Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута. Удзельнік Першай сусветнай вайны, у 1914 годзе паранены, у 1917 годзе — паручнік. 27 лістапада 1917 года як вольны слухач скончыў Віцебскае аддзяленне Маскоўскага археалагічнага інстытута па археалагічным і археаграфічным аддзяленнях. 2 снежня 1917 года абраны правадзейным членам інстытута і пакінуты пры кафедры «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю» для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. 6.2.1918 абраны загадчыкам Віцебскага аддзялення інстытута, у ліпені 1918 — ганаровым членам інстытута.
Прадставіў 3 дысертацыі на атрыманне званняў вучонага археографа (архівіста) («Архивы Полоцко-Витебского края в их прошлом и настоящем», 1916), вучонага археолага («Материалы для археологической карты Витебской губернии», 1917), вучонага гісторыка мастацтваў («Ян Матейко как представитель польской исторической живописи», 1918). За ўсе 3 дысертацыі яму надалі званні з залатымі медалямі. З лістапада 1918 асістэнт кафедры «Старажытнасці Паўночна-Заходняга краю», са студзеня 1920 прафесар па розных кафедрах, з 7 сакавіка 1920 — памочнік рэктара, з чэрвеня 1921 да 1925 прарэктар інстытута. З 31 сакавіка 1919 да 5 снежня 1923 года — унаўнаважаны Галоўнага ўпраўлення архіўнай справы РСФСР па Віцебскай губерні. На Першай усебеларускай канферэнцыі архіўных работнікаў (1924) зрабіў тры даклады.
У 1925 з’ехаў у Латвію. У 1925—1937 прафесар Рускіх універсітэцкіх курсаў (з 1930 Рускі інстытут універсітэцкіх ведаў) у Рызе. Член Таварыства садзейнічання акадэмічнай адукацыі. У 1933 годзе ў Брусельскім універсітэце абараніў дысертацыю на ступень доктара гісторыі па тэме «Латгальскае сялянства ў 1772—1861 гадах» («Les paysans de Latgalie en 1772—1861»). У 1937—1940 гадах інспектар Упраўлення па ахове помнікаў даўніны. Арганізатар Латгальскага цэнтральнага музея. У 1940—1941 гадах дырэктар Даўгаўпілскага павятовага дзяржаўнага архіва. З 1945 прафесар кафедры славянскай філалогіі Латвійскага ўніверсітэта, адначасова з 1946 старшы навуковы супрацоўнік Iнстытута гісторыі і матэрыяльнай культуры АН Латвійскай ССР.
Памёр 30 верасня 1957 г. у Рызе, пахаваны тамсама.
Жонка — Настасся Рыгораўна.
Б. Р. Брэжга вывучаў гісторыю сувязей Беларусі і Латвіі, гісторыю паўстання 1863—1864 гадоў на Віцебшчыне. Таксама займаўся вывучэннем дагаворных грамат Рыгі і Полацка, склаў бібліяграфію па гісторыі Беларусі, збіраў матэрыялы для параўнальнага аналізу беларускай мовы і латгальскага дыялекту. Аўтар больш за 120 друкаваных навуковых прац (каля 30 з іх прысвечаны гісторыі Віцебска і Полацка).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.