![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/7/7f/%25D0%25A4%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B3_%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B4%25D0%25B0_%25D0%2591%25D0%25B0%25D0%25B9%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25BD%25D1%2583%25D1%2580.svg/langbe-640px-%25D0%25A4%25D0%25BB%25D0%25B0%25D0%25B3_%25D0%25B3%25D0%25BE%25D1%2580%25D0%25BE%25D0%25B4%25D0%25B0_%25D0%2591%25D0%25B0%25D0%25B9%25D0%25BA%25D0%25BE%25D0%25BD%25D1%2583%25D1%2580.svg.png&w=640&q=50)
Байканур (горад)
горад у Казахстане / From Wikipedia, the free encyclopedia
Байкану́р[4], Байканыр[5] (каз.: Байқоңыр) — горад у Казахстане, адміністрацыйны і жылы цэнтр касмадрома Байканур.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Горад Байканур і касмадром Байканур разам утвараюць комплекс «Байканур», арандаваны Расіяй у Казахстана на перыяд да 2050 года.
Насельніцтва — 73 127 чалавек (на 1 студзеня 2014). Па стане на 1 студзеня 2011 года колькасць зарэгістраваных у горадзе грамадзянаў Казахстана складала 37,1 тыс. чалавек[6].
Да снежня 1995 зваўся Ленінск. У СССР меў статус закрытага горада. У горадзе дзее прапускны рэжым.
Змесцаваны ў лукавіне на правым высокім беразе ракі Сырдар'і. Чыгуначная станцыя знаходзіцца ў 2 км на поўнач ад горада на тэрыторыі прыгараднага мястэчка Цюратам. Чыгунка Арысь I — Кандагач аднакалейная, шырокакалейная з цеплавознай цягай. У 5 км на поўнач ад горада праходзіць аўтамабільная дарога Аральск — Жасалы — Кызыларда, яна мае нумар М32 (Самара — Шымкент). Горад і касмадром абслугоўваюць аэрапорты Крайні (у 6 км заходней горада) і Юбілейны (былы пасадкавы комплекс для «Бурана» у 40 км паўночна-паўночна-заходней горада, на тэрыторыі касмадрома).