Бадзі Холі
From Wikipedia, the free encyclopedia
Чарлз Хардзін Холі, вядомы як Бадзі Холі (англ.: Buddy Holly; 7 верасня 1936 — 3 лютага 1959) — амерыканскі спявак і аўтар песень, адзін з першапраходцаў рок-н-ролу. Нягледзячы на тое, што яго поспех працягваўся ўсяго паўтары года, пакуль ён не загінуў у авіякатастрофе, крытык Брус Эдэр апісаў яго асобу як «самую ўплывовую стваральную сілу ў раннім рок-н-роле».
Бадзі Холі | |
---|---|
Buddy Holly | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 7 верасня 1936(1936-09-07)[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 лютага 1959(1959-02-03) |
Месца смерці | |
Краіна | ЗША |
Жонка | María Elena Holly[d] |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесія | Спявак, гітарыст, кампазітар |
Пеўчы голас | тэнар |
Інструменты | гітара, скрыпка і вакал[d] |
Жанр | Рок-н-рол |
Калектывы | The Crickets |
Лэйбл | Brunswick, Coral, Decca |
Узнагароды | |
www.BuddyHolly.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы | |
Цытаты ў Вікіцытатніку |
Яго інавацыі ў творчасці наймацнейшым чынам паўплывалі ў роўнай меры як на сучаснікаў, так і на наступныя пакаленні музыкантаў, уключаючы The Beatles, The Beach Boys, The Rolling Stones, Боба Дылана; ключавым чынам адбіліся на далейшым развіцці поп-музыкі.
Холі быў у ліку першых уключаных у Залу славы рок-н-ролу ў 1986. У 2004 па версіі часопіса Rolling Stone Бадзі Холі атрымаў 13 месца ў спісе «пяцідзесяці Найвялікшых Артыстаў Усіх Часоў».