![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Slav-7-8-obrez.png/640px-Slav-7-8-obrez.png&w=640&q=50)
Баварскі географ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баварскі географ або Усходнефранкская табліца плямёнаў (лац.: Geographus Bavarus) — спіс народаў і плямёнаў, пераважна славянскага паходжання, якія насялялі ў IX стагоддзі вобласці на ўсход ад Франкскай дзяржавы.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Slav-7-8-obrez.png/640px-Slav-7-8-obrez.png)
Дакумент на двух лістах быў выяўлены ў 1722 годзе ў Баварскай дзяржаўнай бібліятэцы (Мюнхен), дзе і захоўваецца ў наш час. Гэта прыпіска ў канцы рукапісу, якая змяшчае трактат пра геаметрыю Баэцыя. Баварскі герцаг набыў яго ў 1571 годзе разам з архівам антыквара Германа Шэдэля (1410—1485). У навуковы абарот яго ўвёў французскі пасол у Мюнхене граф Луі Габрыэль дзю Бюа-Нансэ, які апублікаваў у сярэдзіне XVIII стагоддзя пераклад помніка на французскую мову. Назву «Баварскі Географ» даў дакументу польскі пісьменнік і вучоны Ян Патоцкі ў 1796.[1] Гэта назва звязана з месцам знаходкі; паводле паходжання помнік, хутчэй за ўсё, звязаны не з Баварыяй, а са Швабіяй (гл. ніжэй).