Баварскі Лес
From Wikipedia, the free encyclopedia
Баварскі Лес (ням.: Bayrischer Wald; Bayerischer Waldⓘ) — складкава-глыбавы крышталічны хрыбет на паўднёвым усходзе Германіі.
Хуткія факты Баварскі Лес, Краіна ...
Баварскі Лес | |
---|---|
ням. Bayrischer Wald | |
Краіна | |
Рэгіён | Баварыя |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Закрыць
Даўжыня каля 90 км, вышыня да 1121 м (г. Эйнёдрыгель). Паверхня згладжаная, з асобнымі завостранымі вяршынямі. Паўночна-ўсходнія схілы адносна пакатыя, паўднёва-заходнія стромка спадаюць да даліны р. Дунай. Да вышыні 800 м укрыты ялова-букавымі, вышэй — ялова-піхтавымі лясамі.