![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/Eucharius_R%25C3%25B6%25C3%259Flin_Rosgarten_Childbirth.jpg/640px-Eucharius_R%25C3%25B6%25C3%259Flin_Rosgarten_Childbirth.jpg&w=640&q=50)
Бабка-павітуха
From Wikipedia, the free encyclopedia
Бабка-павітуха, павівальная бабка, павітуха — пажылая, спрактыкаваная і паважаная жанчына, якая валодала прыёмамі народнай медыцыны і выконвала акушэрскія функцыі ў час родаў, а таксама шматлікія абрады, звязаныя з адразаннем пупавіны, першым купаннем і спавіваннем дзіцяці, укладаннем яго ў калыску і інш. Акрамя таго, яна імкнулася «аблегчыць» пакуты парадзіхі магічнымі дзеяннямі, заснаванымі на веры ў звышнатуральныя сілы: развязвала вузлы, адмыкала замкі, расплятала косы і інш. Бабка-павітуха мела права даць дзіцяці імя («ахрысціць дзіця з вады»), яна самы шаноўны госць і распарадчык на радзінах, да якіх гатавала спец, абрадавую страву — бабіну кашу. У наш час ролю бабкі-павітухі звычайна выконвае старэйшая сваячка парадзіхі.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/d2/Eucharius_R%C3%B6%C3%9Flin_Rosgarten_Childbirth.jpg/320px-Eucharius_R%C3%B6%C3%9Flin_Rosgarten_Childbirth.jpg)