![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/BMP-2_front_q.jpg/640px-BMP-2_front_q.jpg&w=640&q=50)
БМП-2
From Wikipedia, the free encyclopedia
БМП-2 (аб'ект 675) — савецкая гусенічная баявая машына пяхоты, прызначаная для транспартавання асабовага склада да пярэдняга краю, падвышэнні яго мабільнасці, узброенасці і абароненасці на поле бою ва ўмовах ужывання ядзернай зброі і сумесных дзеянняў з танкамі ў бою.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/5/5b/BMP-2_front_q.jpg/640px-BMP-2_front_q.jpg)
Другое пакаленне БМП. Асноўнае адрозненне ад БМП-1 складаецца ў буйнейшай вежы і абсталяванні іншым комплексам узбраення. Вежа змяшчае двух чалавек: камандзіра аддзялення (справа) і наводчыка-аператара. Асноўнае ўзбраенне — аўтаматычная 30-мм гармата 2А42, вырабляемая на Тульскім машынабудаўнічым заводзе. БМП-2 прынята на ўзбраенне ў 1977 г. Брала ўдзел у баявых дзеяннях у Афганістане, а таксама ў шматлікіх баявых канфліктах на Блізкім Усходзе з 80-х па канец 90-х гг. XX стагоддзі.