Аўтарскае права
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтарскае права — галіна грамадзянскага права, якая рэгулюе правазносіны, датычныя стварэння і выкарыстання (распаўсюджвання, паказу і г. д.) твораў мастацтва, навукі і літаратуры, якія з’яўляюцца аб’ектыўным вынікам творчай дзейнасці людзей у гэтых галінах. Праграмнае забеспячэнне і базы звестак таксама ахоўваюцца аўтарскім правам. З юрыдычнага пункту гледжання яны разглядаюцца як літаратурныя творы і зборы, адпаведна. Паняцце «капірайт» (англ.: copyright — права на капіраванне), якое часта выкарыстоўваецца як паказчык выканання патрабаванняў па ахове аўтарскага права, у вузкім сэнсе азначае толькі права на стварэнне копій.
Паняцце «капірайт» — у замежнай, з большасці заходняй, практыцы больш агульны тэрмін, які ўключае ў сабе паняцце «аўтарскае права»[1][2]
... Нічога не магу запярэчыць супраць адмены права на літаратурную спадчыну. У чалавека, які сапраўды жыве, гэта значыць рухаецца наперад, а не назад, з гадамі натуральна павінна слабець пачуццё ўсякай уласнасці; тым хутчэй яно павінна слабець у прадстаўніка інтэлектуальнай працы; яшчэ хутчэй — у мастака, які паглынуты пошукам форм, здольных вытрымаць напор прыбыцця творчай энергіі, а зусім не збіваннем капіталу, знаходзячы ў гэтым падтрымку сваіх блізкіх, калі яны яму сапраўды — блізкія. |
Калі ў вас ёсць яблык і ў мяне ёсць яблык, і калі мы абменьваемся гэтымі яблыкамі, то ў вас і ў мяне застаецца па адным яблыку. А калі ў вас ёсць ідэя і ў мяне ёсць ідэя і мы абменьваемся ідэямі, то ў кожнага з нас будзе па дзве ідэі. Бернард Шоў |