![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Control_room_pt_tupper.jpg/640px-Control_room_pt_tupper.jpg&w=640&q=50)
Аўтаматызацыя
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўтаматызацыя — адзін з накірункаў навукова-тэхнічнага прагрэсу, прымяненне самарэгулюючых тэхнічных сродкаў, эканоміка-матэматычных метадаў і сістэм кіравання, якія вызваляюць чалавека ад удзелу ў працэсах атрымання, пераўтварэння, перадачы і выкарыстання энергіі, матэрыялаў ці інфармацыі, якія істотна змяншаюць ступень гэтага ўдзелу ці працаёмістасць выконваемых аперацый.
У іншым моўным раздзеле ёсць паўнейшы артыкул Automation(англ.) |
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/b/b6/Control_room_pt_tupper.jpg/640px-Control_room_pt_tupper.jpg)
Комплекс праграмных і апаратных сродкаў, прызначаных для аўтаматызацыі разнастайных працэсаў, звязаных з дзейнасцю чалавека, называецца аўтаматызаванай сістэмай, калі чалавек з’яўляецца звяном гэтай сістэмы, ці аўтаматычнай сістэмай, калі працуе без удзелу чалавека.