![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/Wiener_Schnitzel.jpg/640px-Wiener_Schnitzel.jpg&w=640&q=50)
Аўстрыйская кухня
From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўстрыйскую кухню часта атаясняюць з венскай кухняй, хоць традыцыйнае кулінарнае мастацтва Аўстрыі знаходзіць сваё адлюстраванне ў разнастайнасці рэгіянальных варыяцый, абумоўленых агульнай гісторыяй Аўстра-Венгерскай імперыі. У аўстрыйскай кухні спляліся разам кулінарныя традыцыі Венгрыі, Багеміі, Баварыі і Італіі. Запазычаныя з іншых краін стравы і тэхналогіі падрыхтоўкі інтэграваліся і адаптаваліся да мясцовых традыцый. Аўстрыйская кухня вядомая для ўсяго свету перш за ўсё выпечкай і прысмакамі. Сусветную вядомасць атрымаў венскі шніцаль.
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/4/40/Wiener_Schnitzel.jpg/640px-Wiener_Schnitzel.jpg)
![Thumb image](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/1/1e/Wiener_Melange_0363wien_img_9691.jpg/640px-Wiener_Melange_0363wien_img_9691.jpg)