From Wikipedia, the free encyclopedia
Аўгуст Робертавіч Бжастоўскі (1768 — ?) — дзяржаўны дзеяч.
Аўгуст Бжастоўскі | |
---|---|
| |
Нараджэнне | 1768 |
Смерць | невядома |
Род | Бжастоўскія |
Бацька | Роберт Бжастоўскі |
Маці | Ганна Ядвіга з Плятэраў[d] |
Жонка | Барбара з Дактаровічаў-Грабніцкіх[d] |
Дзеці | Паўліна з Бжастоўскіх[d] |
Паходзіў з роду Бжастоўскіх герба «Стрэмя», сын Роберта Бжастоўскага і Ганны Броэль-Плятэр (паходзіла з шостага пакалення Бржастоўскіх з Міхаліцкай і Мосарскай галін).
З 1773 г. на службе, лейб-гвардыі капрал, 1 студзеня 1777 г. звольнены ў чыне падпаручніка. З 26 верасня 1805 па 12 перасня 1807 г. — фаршмайстар Вілейскага і Дзісенскага паветаў Мінскай губерні, тытулярны дарадца са старшынствам (31 снежня 1806). Граф, памешчык, меў маёнтак Мосар разам з братам Вінцэнтам (614 дзесяцін). У 1814 і 1817 выбіраўся старшым Дзісенскага межавага апеляцыйнага суда. У чэрвені 1827 г. прызначаны ганаровым дазорцам вучылішчаў Дзісенскага павета.
Жонка: 1) Кубліцкая, 2) Грэбніцкая Барбара (не раней за 1807 г.). Дзеці: сыны Эдуард (нар. 1805), Абадон (нар. 1809), Канстанцы; дачкі Паўліна (1810), Ванда (1814).
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.