From Wikipedia, the free encyclopedia
Ацэтылцэлюлоза (ацэтат цэлюлозы) — воцатнакіслыя эфіры цэлюлозы.
Ацэтылцэлюлоза — белая аморфная маса; шчыльнасць каля 1300 кг/м3. Пры нагрэве да 190—210 °C змяняецца афарбоўка рэчыва. Пры 230 °C пачынае раскладацца.
Шчолачы і мінеральныя кіслоты паступова амыляюць ацэтылцэлюлозу.
Ацэтат цэлюлозы атрымліваюць шляхам этэрыфікацыі цэлюлозы з воцатнай кіслатой:
ці дзеяннем воцатнага ангідрыду на цэлюлозу.
Сыравінай для атрымання ацэтылцэлюлозы служыць бавоўна або драўняная цэлюлоза. Ацэтылцэлюлоза валодае высокай святлоўстойлівасцю, негаручасцю, добрымі фізіка-хімічнымі ўласцівасцямі. Выкарыстоўваецца для вытворчасці асновы фота- і кінастужкі, ацэтатнага валакна, пластычных мас, лакаў і інш.
Другасны ацэтат атрымліваюць як вынік частковага гідролізу трыацэтата. Змяшчае да 55 % звязанай воцатнай кіслаты. Раствараецца ў ацэтоне, сумесі ацэтону і спірту, этылацэтаце, дыаксане і ў іншых арганічных растваральніках.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.