Ахмет Куа́навіч Жубанаў (каз.: Жұбанов Ахмет Қуанұлы; 29 красавіка 1906, Тэмірскі павет, Уральская вобласць — 30 мая 1968, Алма-Ата) — савецкі і казахскі музыказнаўца, кампазітар, дырыжор, народны артыст Казахскай ССР (1946), акадэмік АН Казахскай ССР (1946), прафесар (1948). Малодшы брат савецкага казахстанскага філолага, цюрколага і прафесара Кудайбергена Жубанава.

Хуткія факты Ахмет Куанавіч Жубанаў, Асноўная інфармацыя ...
Ахмет Куанавіч Жубанаў
Thumb
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 29 красавіка 1906(1906-04-29)
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1968(1968-05-30)[1] (62 гады)
Месца смерці
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі дырыжор, кампазітар, музыказнавец
Жанры опера і сюіта
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Народны артыст Казахскай ССР
Закрыць

Біяграфія

Нарадзіўся 29 красавіка 1906 года ва ўрочышчы Касуактам (цяпер — Мугалжарскі раён Акцюбінскай вобласці). Паходзіць з роду шэкці племя алімулы Малодшага жуза  (руск.).[3]

Вучыўся ў Ленінградскай кансерваторыі.

З 1934 года жыў у Алма-Аце, дзе стварыў казахскі аркестр народных інструментаў  (руск.).

У 1945—1951 гадах быў рэктарам Казахскай нацыянальнай кансерваторыі ў Алматы.[4]

Яго дачка Газіза Ахметаўна Жубанава таксама стала вядомым кампазітарам.

Творчасць

Аўтар дзвюх опер, сімфанічнай паэмы, сюіты і ўверцюры, скрыпічных, фартэпіянных і вакальных твораў, п’ес для казахскіх народных інструментаў і партытуры да фільма.[5]

Крыніцы

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.