Ахагар — нагор’е ў Сахары, на поўдні Алжыра, на ўсход ад горада Таманрасет. Найвышэйшы пункт — гара Тахат, 2918 м. Гэта таксама найвышэйшы пункт Алжыра.

Хуткія факты Ахагар, Краіна ...
Ахагар
Краіна
Найвышэйшая вяршыняТахат 
Найвышэйшы пункт2918 м 
Ахагар (Алжыр)
Ахагар
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Закрыць

Ахагар складаецца з вулканічных парод. У выніку выветрывання ўтварыліся скальныя астанцы мудрагелістых формаў. Клімат рэзка кантынентальны, сухі і гарачы летам, зімой тэмпературы часам падаюць ніжэй за нуль. Ападкі рэдкія. У Ахагары самы рэзкі клімат ва ўсёй Сахары, што стварае асаблівую кліматычную зону, з відамі жывёл і раслін, не характэрнымі для астатняй Сахары. У гарах размешчаны нацыянальны парк Ахагар.

Насельніцтва Ахагар — туарэгі. Прыкладна з 1750 года тут існавала туарэгская дзяржава Кель Ахагар, якая стала пратэктаратам Францыі ў 1903 годзе, затым перайшла да Алжыра пасля атрымання ім незалежнасці і была скасавана толькі ў 1977 годзе.

У Ахагары (Асекрэм, 80 км ад Таманрасета) прапаведаваў туарэгам каталіцкі манах Шарль Эжэн дэ Фуко, пазней прылічаны да святых.

Wikiwand in your browser!

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.

Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.