From Wikipedia, the free encyclopedia
Афінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Кападыстрыі (грэч. Εθνικό και Καποδιετριακο ΠΑνεπιστήμιο Αθηνών), часта называецца проста Афінскі ўніверсітэт — найстарэйшы з універсітэтаў Грэцыі, заснаваны ў 1837 годзе. Цяпер з’яўляецца другой па велічыні вышэйшай навучальнай установай пасля Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках.
Нацыянальны ўніверсітэт імя Кападыстрыі | |
---|---|
грэч. Εθνιικό και Καποδιστραιακό Πανεπισήμιο Αθηνώι | |
Арыгінальная назва | грэч. Εθνιικό και Καποδιστραιακό Πανεπισήμιο Αθηνώι |
Міжнародная назва | National and Kapodistrian University of Athens |
Заснаваны | 3 мая 1837[1] |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Тэадорыс Пелегрыніс[2][3] |
Студэнты | >50 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Афіны, Грэцыя |
Юрыдычны адрас | Афіны, вуліца Панепістрыму (Універсітэтская), 30 |
Сайт | www.uoa.gr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афінскі ўніверсітэт быў заснаваны 3 мая 1837 года і размешчаны ў сядзібе архітэктара Стамаціса Клеанціса. Ён стаў першым універсітэтам не толькі ў Грэцыі, але і на Балканах і ва ўсім усходне-міжземнаморскім рэгіёне, і меў 4 факультэты: тэалогіі, права, медыцыны і мастацтваў (уключаў прыкладныя навукі і матэматыку). 120 студэнтам выкладалі 33 прафесары.
Перад тым, як універсітэт атрымаў сваю сучасную назву ў гонар першага прэзідэнта Грэцыі Іаана Кападыстрыі, ён быў вядомы пад імем Отана — па імені першага караля Отана Баварскага. У лістападзе 1841 года заняткі былі перанесены ў новы, толькі што пабудаваны корпус. Праект збудавання выканаў дацкі архітэктар Тэафіл фон Хансэн, вядомы таксама як аўтар Афінскай трылогіі, якую, акрамя ўніверсітэта, складаюць Нацыянальная бібліятэка Грэцыі і Нацыянальная акадэмія.
Адна з асноўных змен у структуры ўніверсітэта адбылася ў 1904 годзе, калі факультэт мастацтваў быў падзелены на два факультэты: уласна мастацтваў і факультэт навук. Апошні ўключаў кафедры матэматыкі і фізікі, а таксама школу фармацыі. У 1919 годзе была створана кафедра хіміі, а школа фармацыі была перайменавана ў кафедру фармацыі.
У перыяд паміж 1895 і 1911 гг. універсітэт штогод прымаў у сярэднім тысячу студэнтаў. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны колькасць новых студэнтаў упершыню дасягнула 2 000. Такім чынам, з’явілася неабходнасць увесці ўступныя экзамены, і пачынаючы з 1927—1928 навучальнага года экзамены былі ўведзены на ўсіх факультэтах. З 1954 года па просьбе ўніверсітэта колькасць студэнтаў вызначалася квотамі Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.