![cover image](https://wikiwandv2-19431.kxcdn.com/_next/image?url=https://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/e5/Nader_Shah_Flag.svg/langbe-640px-Nader_Shah_Flag.svg.png&w=640&q=50)
Афшарыды
іранская дынастыя / From Wikipedia, the free encyclopedia
Афшарыды (перс.: سلسله افشار) — іранская дынастыя туркаманскага паходжання[1][2] з Харасана, якая кіравала Іранам з 1736 па 1750 год. Дынастыя Афшарыдаў праіснавала да 1796 года, але яе прадстаўнікі кіравалі толькі Харасанам.
Імперыя | |||||
Імперыя Афшарыдаў | |||||
---|---|---|---|---|---|
перс.: سلسله افشار | |||||
|
|||||
![]() |
|||||
|
|||||
Сталіца | Мешхед | ||||
Мова(ы) | фарсі | ||||
Грашовая адзінка | Персідскі туман[d] | ||||
![]() |
Заснавальнік дынастыі — Надзір-шах, выхадзец з племя афшараў, які ў 1736 годзе зрынуў апошняга прадстаўніка дынастыі Сефевідаў і абвясціў сябе шахам Ірана.
Надзір-шах абвясціў дзяржаўнай рэлігіяй сунізм замест шыізму. Ён пачаў вайну супраць Афганістана і заняў Кандагар. У часы кіравання Надзір-шаха Іран адрадзіў сваю былую магутнасць. Пасля яго смерці большая частка тэрыторыі імперыі была падзелена паміж прадстаўнікамі дынастый Зенд і Дурані, тады як Афшарыдам дасталася толькі невялікая дзяржава ў Харасане. Канец дынастыі Афшарыдаў наступіў, калі ў 1796 годзе іх зрынуў Махамед Хан Каджар.
Агузскае племя афшараў, да якога належаў Надзір-шах, прыйшло ў Азербайджан з Туркестана ў XIII стагоддзі. У пачатку XVII стагоддзя персідскі шах Абас Вялікі перасяліў многіх афшараў з Азербайджана ў Харасан для абароны паўночна-ўсходніх межаў сваёй дзяржавы ад узбекаў. Надзір належаў да галіны афшараў «Кірклу»[3].