Афраеўразія
From Wikipedia, the free encyclopedia
Афраеўразія (радзей Афразія ці Еўрафразія) — суперкантынент і найбуйнейшы масіў сушы на Зямлі, які ўключае мацерыкі Афрыку і Еўразію (Еўразія ў сваю чаргу падзяляецца на Азію і Еўропу). Плошча паверхні дасягае 84 980 532 квадратных кіламетраў, на якіх пражывае каля 5,7 мільярдаў чалавек, ці прыблізна 85% насельніцтва Зямлі. Ён таксама вядомы як Стары Свет, у супрацьлегласць Амерыцы, названай Новым Светам.
Кантынент Афраеўразія згадваўся як Сусветны Востраў: назва, прапанаваная сэрам Хэлфордам Джонам Мак-Кіндэрам у артыкуле "Геаграфічная вось гісторыі". Тэрмін не ўключае немацерыковыя астравы і архіпелагі.