Афрадыта (грэч. Ἀφροδίτη ад ἀφρός — «пена») — у старажытнагрэчаскай міфалогіі златавалосая багіня прыгажосці і кахання, увасабленне вечнай юнацкасці, заступніца мараплаўства. Першапачаткова — багіня мора, неба і ўрадлівасці. Нарадзілася каля вострава Кіфера з крыві аскопленага Кронасам Урана, якая, патрапіўшы ў мора, утварыла беласнежную пену. Ветрык прынёс яе на востраў Кіпр (або яна сама прыплыла туды, паколькі ёй не спадабалася Кіфера), дзе яе, і сустрэлі Оры. Пазней лічылася дачкой Зеўса і акіаніды Дзіоны. Жонка Гефеста.
Афрадыта абуджае каханне ў сэрцах багоў і смяротных. Не падуладныя яе магутнасці толькі Афіна, Гестыя і Артэміда. Знак кахання і сексуальнага жадання. Бязлітасная да тых, хто адпрэчвае каханне. Філосафы 5-4 стст. да н. э. сталі адрозніваць Афрадыту Пандэмас — бажаство грубіянскага пачуццёвага кахання, і Афрадыту Уранію — бажаство ўзнёслага, ідэальнага кахання. Афрадыце, як багіні кахання, былі прысвечаныя мірт, ружа, мак і яблык; як багіні ўрадлівасці — верабей і голуб; як марской багіні — дэльфін. Спадарожнікі Афрадыты — Эрот, харыты, оры, німфы. Атрыбуты Афрадыты — пояс
Цэнтрамі культу Афрадыты былі Кіпр, дзе ў горадзе Пафасе знаходзіўся яе храм, і востраў Кіфера. Знакамітыя старажытнагрэчаскія статуі Афрадыты — «Афрадыта Кнідская» (каля 350 да н. э., Праксітэль, вядомая ў рымскай копіі) і «Афрадыта Мілоская» (II стагоддзе да н. э., арыгінал у Луўры, Парыж).
Афрадыце адпавядае рымская Венера.
Гл. таксама
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Афрадыта
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.